У Аўстрыі невядомыя скралі 400 партыйных гномаў
Паліцыя ў аўстрыйскай заходняй федэральнай зямлі Форарльберг шукае 400 садовых гномаў, якія належаць аўстрыйскай сацыял-дэмакратычнай партыі.
Фігуркі з чырвонымі каўпачкамі і левымі лозунгамі выкарыстоўваліся ў якасці перадвыбарчай рэкламы напярэдадні рэгіянальных выбараў у верасні.
На ліхтарных слупах, на якіх раней былі гномікі, зараз вісяць постэры канкуруючай правай кансерватыўнай партыі, перадае ВВС.
За злоў зламыснікаў і вяртанне гномаў абвешчаная ўзнагарода
Фота — interfax.by