У аўтааварыі пад Магілёвам загінуў чалавек (фота)
У Магілёўскім раёне каля вёскі Княжыцы ў ноч на 7 снежня адбылася аўтааварыя са смяротным вынікам, інфармуе БЕЛТА.
22-гадовы беспрацоўны жыхар вёскі Межысеткі на аўтамабілі "Альфа-Рамэа" ўрэзаўся ў раздзяляльную агароджу. Пры ДТЗ загінуў 24-гадовы пасажыр аўто, аднавясковец кіроўцы.
Спецыялісты высвятляюць акалічнасці здарэння.