У аўтааварыі пад Полацкам загінуў чалавек і восем пацярпелі (фота)

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, адбылося лабавое сутыкненне легкавога аўтамабіля "Фольксваген-Шаран" і рэйсавага аўтобуса "МАЗ".



Кіроўца аўтамабіля памёр на месцы аўтааварыі. Выратавальнікі даставалі кіроўцу пры дапамозе гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага прыстасавання. Пацярпела і пасажырка "Фольксвагена", медыкі даставілі яе ў лякарню.



У аўтобусе было 20 пасажыраў. Сем чалавек пацярпелі, чатыры з іх шпіталізаваныя, у тым ліку адно дзіця.


Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі