У аўтааварыі сёння загінулі чатыры чалавекі (фота)
Яна здарылася раніцай у панядзелак, 9 снежня, каля вёскі Красоўшчына ў Маладзечанскім раёне.
Там сутыкнуліся легкавікі: два Citroen Xantia, адна Lancia Lybra і грузавік Mercedes. У адным з Citroen ехалі тры чалавекі, з іх выжыў толькі адзін чалавек, якога шпіталізавалі ў маладзечанскую лякарню са шматлікімі траўмамі. З дваіх пасажыраў Lancia ўсе загінулі, інфармуе прэс-служба МНС.
Фота — mchs.gov.by