У аўторак амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца ападкі, месцамі — моцны мокры снег
Каляндарная зіма набліжаецца / t.me/wildlifebelarus
У аўторак, 29 лістапада, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца ападкі — снег, мокры снег. Сіноптыкі папярэджваюць, што ўдзень месцамі па паўднёвым усходзе будзе моцны мокры снег. Прагназуюцца туман, галалёд і наліпанне мокрага снегу, на асобных участках дарог будзе галалёдзіца.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да -5 градусаў (у Мінску — 2-4 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -4 да +1 (у сталіцы — ад -1 да +1 градуса).
Чакаецца, што ў першы дзень зімы, 1 снежня, у нашай краіне адбудзецца ўзмацненне маразоў — уначы месцамі да -16.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.