У аўторак у Беларусі будзе ад -20 уначы да +3 удзень
У аўторак, 25 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, уначы па паўднёвым усходзе — з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — снег, мокры снег, па захадзе — снег з дажджом. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні ўмераны.
Уначы тэрмометры пакажуць 9-14 марозу, па паўднёвым усходзе пры праясненнях будзе 15-20 ніжэй за нуль, па захадзе краіны — 3-8 са знакам "мінус". Удзень чакаецца ад -2 да +3, па ўсходзе краіны будзе 3-8 марозу.
Прогноз погоды по областным центрам Беларуси на день 25 января 2022 годаhttps://t.co/jc2UKJtEVu#Белгидромет #прогнозпогоды #Минск #Гродно #Гомель #Витебск #Брест #Могилев #Беларусь #снег #метель #дождь #синоптики #град #облачно #спрояснениями #ветер #туман #циклон #антициклон pic.twitter.com/nQIMwlUrGF
— Белгидромет (Belhydromet) (@belgidromet) January 24, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.