У аўторак чакаюцца залевы з градам і шквалісты вецер
Трэцяга чэрвеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём месцамі чакаюцца моцныя залевы, магчымы град, адзначае БЕЛТА. Уначы ў асобных раёнах, днём на значнай частцы тэрыторыі краіны прагрымяць навальніцы.
Уначы і зранку ў асобных раёнах з'явіцца туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, 4-9 метраў за секунду. Удзень пры навальніцах месцамі чакаецца шквалістае ўзмацненне з парывамі да 15-20 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе +10...+16 градусаў, удзень будзе ад +18 па захадзе да 27 градусаў цяпла па ўсходзе краіны.
Фота Еўрарадыё