У аўторак на большай частцы тэрыторыі чакаецца снег і дождж
У аўторак, 4 студзеня, у Беларусі будзе пераважна хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Месцамі прагназуецца галалёд і слабы туман. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе заходні, удзень з пераходам на паўднёвы ўмераны.
Уначы тэрмометры пакажуць ад -8 па паўночным усходзе да +4 па паўднёвым захадзе. Удзень прагназуецца 1-7 цяпла, па паўночным усходзе краіны чакаецца 0...-1.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.