У аўторак у Беларусі чакаецца дождж і парывісты вецер

У аўторак у Беларусі чакаецца дождж і парывісты вецер

Пераважна хмарнае надвор'е, чакаецца ў Беларусі ў аўторак, 13 сакавіка. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі, пераважна ў выглядзе дажджу. Месцамі чакаецца слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. Уначы і зранку тэмпература паветра будзе ад 0 да 6 градусаў цяпла. У другой палове дня слупок тэрмометра падымецца да +2...+8, па паўднёвым захадзе — да 9...14 са знакам "плюс". 

У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і зранку пераважна ў паўднёва-ўсходніх раёнах, а днём месцамі ападкі ў выглядзе дажджу, па ўсходзе — з мокрым снегам. У асобных раёнах будзе туман, уначы і зранку на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы ўмераны, уначы па ўсходзе парывісты. Уначы слупок тэрмометра пакажа 0..+ 6 градусаў, удзень паветра прагрэецца да 2-9 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе чакаецца +10...+11 градусаў.

У чацвер чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы на большай частцы краіны, а днём месцамі (пераважна па паўднёвай палове) пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу, які будзе пераходзіць у мокры снег. У асобных раёнах прагназуецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература паветра ўначы будзе ад -3 да +3, па поўдні — да 5 градусаў цяпла. Удзень сіноптыкі прагназуюць 0..+ 7 градусаў.

Пад канец тыдня, як паведамляла Еўрарадыё, чакаецца пахаладанне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі