У аўторак у Беларусі чакаюцца дажджы, месцамі — з мокрым снегам
У аўторак, 19 красавіка, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца дажджы, месцамі — з мокрым снегам. Сіноптыкі паведамляюць, што ў гэты дзень "небяспечных метэаралагічных з'яў не чакаецца".
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -2 да +4 градусаў (у Мінску — ад +1 да +3), у дзённыя гадзіны — 3-9 цяпла (на паўночным усходзе — да +14, у сталіцы — ад +5 да +7 градусаў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.