У аўторак у Беларусі магчымы мокры снег

Зіма набліжаецца / pixabay.com
Зіма набліжаецца / pixabay.com

У Беларусь на гэтым тыдні прыходзіць пахаладанне. Сіноптыкі папярэджваюць, што ўжо ў аўторак, 15 лістапада, у нашай краіне магчымы мокры снег. Уначы будзе пераважна без ападкаў, а ўдзень яны магчымыя месцамі — на паўночным усходзе (акрамя мокрага снегу там прагназуецца і дождж). У начныя гадзіны і раніцай захаваецца туман.

Уначы тэмпература паветра складзе ад -4 да +2 градусаў (у Мінску — ад -1 да +1, на Брэстчыне — 3-5 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +1 да +7 (у сталіцы — ад +3 да +5, у Брэсцкай вобласці — да +10 градусаў).

У аўторак у Беларусі магчымы мокры снег
vk.com/belgidromet
У аўторак у Беларусі магчымы мокры снег

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі