У аўторак у Беларусі месцамі чакаюцца моцныя дажджы, мокры снег
Ападкі прагназуюцца ўначы і раніцай. Па паўночным усходзе — з мокрым снегам.
Як інфармуе БЕЛТА, удзень пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны згусцяцца туманы.
Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 4-9 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль, па поўдні чакаецца да 8-10 цяпла, у паўночных раёнах магчымыя замаразкі ад 0 да 4 градусаў марозу. Удзень паветра прагрэецца ад 2 градусаў вышэй за нуль на Віцебшчыне да 14 цяпла на Брэстчыне.
Фота — bymedia.net