У Бабруйску актывісты дамагліся новага маршруту транспарту

У Бабруйску мясцовыя актывісты дамагліся ад уладаў новага маршруту транспарту. На маршрут № 60 “Анкадыспансер — Санаторый імя Леніна" дададзены адзін аўтобус прыватнага перавозчыка. Пра гэта Еўрарадыё распавяла мясцовы каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Таісія Кабанчук:

"Шмат жыхароў Бабруйска, якім даводзіцца звяртацца ў лякарню і дзіцячую паліклініку, мелі перашкоды, каб дабрацца туды. На якім бы транспарце не ехаў, трэба пасля ісці некалькі кварталаў. Мы правялі кампанію, зрабілі відэаролікі. Пасля сабралі подпісы і такім чынам дамагліся".

У падтрымку гэтага маршруту транспарту бабруйчане сабралі каля 300 подпісаў.


Здымак з архіву. Фота: ByMedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі