У Бабруйску вольнанаёмны работнік ДАІ абвінавачваецца ў хабарніцтве

У Бабруйску вольнанаёмны работнік ДАІ абвінавачваецца ў хабарніцтве

У Бабруйску вольнанаёмны работнік ДАІ абвінавачваецца ў хабарніцтве. Па справе праходзяць двое мужчын, якія абвінавачваюцца ў атрыманні на працягу двух гадоў хабараў ад жадаючых мець вадзіцельскае пасведчанне. Ім 55 і 49 гадоў.

Следчыя высветлілі, што адзін з абвінавачаных, беспрацоўны бабруйчанін, падбухторваў грамадзян, якія хацелі атрымаць пасведчанне кіроўцы, даць хабар службовым асобам за спрыяльнае вырашэнне пытання па здачы кваліфікацыйных экзаменаў. Пры гэтым прапаноўваў ім сваю дапамогу ў перадачы хабару. Атрымліваў па 500-600 долараў. 100 долараў з гэтай сумы ён перадаваў у якасці хабару іншаму фігуранту крымінальнай справы — вольнанаёмнаму работніку міжраённага рэгістрацыйна-экзаменацыйнага аддзела ДАІ, у паўнамоцтвы якога ўваходзіла прымаць практычныя і тэарэтычныя экзамены на права кіравання транспартным сродкам.

Следству вядома пра больш за 10 такіх эпізодаў, учыненых названымі асобамі. І іх можа быць яшчэ больш. Абодва мужчыны знаходзяцца пад вартай, на іх маёмасць накладзены арышт, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі