У Балгарыі на дне возера знайшлі €13 млн — апынуліся фальшывымі

У Балгарыі на дне возера знайшлі €13 млн — апынуліся фальшывымі

Балгарскія паліцыянты знайшлі на дне возера фальшывыя банкноты на суму каля 13 мільёнаў еўра. Гэты сумнеўны скарб быў схаваны ў вадаёме каля плаціны. Спецыялісты кажуць, што гаворка ідзе пра банкноты вартасцю 500 еўра. Аўтары фальшывак спрацавалі вельмі прафесійна, аднак на купюрах няма некаторых знакаў.

Каб пералічыць усе падробленыя банкноты, давядзецца іх высушыць. На схованку паказаў адзін з меркаваных удзельнікаў банды фальшываманетчыкаў, якога паліцыя затрымала раней. Разам з ім арыштавалі яшчэ двух чалавек, перадае ВВС.

Раней Еўрапейскі цэнтрабанк прыняў рашэнне спыніць выпуск банкнотаў у 500 еўра, бо яны карысталіся найбольшай папулярнасцю ў фальшываманетчыкаў. Пры гэтым рэгулятар вырашыў не забіраць з абарачэння ўжо выпушчаныя купюры такой вартасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі