У бальніцах Турцыі застаюцца чацвёра беларускіх турыстаў, якія трапілі ў аварыю
![На месцы аварыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/556_3.jpg.webp?itok=tRz3nnEK)
На месцы аварыі / nehir.net
У бальніцах Анталлі ў Турцыі застаюцца чацвёра беларускіх турыстаў і пяць расіян, якія напярэдадні трапілі ў аварыю, паведамляе ТАСС. Аўтобус, у якім іх везлі ў аэрапорт, у раёне населенага пункта Манаўгат урэзаўся ў бетонны слуп, кіроўца загінуў. З 25 пасажыраў пацярпелі 20 (16 расіян і 4 беларусы). Трое беларусаў і двое расіян, якія не пацярпелі, паспелі на свае рэйсы.
У МЗС РБ у сераду заявілі, што грамадзяне Беларусі ў аварыі нібыта не пацярпелі.
![У бальніцах Турцыі застаюцца чацвёра беларускіх турыстаў, якія трапілі ў аварыю](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Aut.jpg.webp?itok=Z2RLLkcT)
![У бальніцах Турцыі застаюцца чацвёра беларускіх турыстаў, якія трапілі ў аварыю](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/557_0_1.jpg.webp?itok=hZwZ4nn3)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.