У Баранавічах зафіксаваны другі выпадак заражэння каранавірусам
У Баранавічах зафіксаваны другі выпадак заражэння каранавірусам. Пра гэта ў Telegram паведамляе прэс-служба гарвыканкама. Пацыент знаходзіўся пад медыцынскім назіраннем у бальніцы. Кантакты першага ўзроўню ўжо выяўлены. На сённяшні дзень у бальніцах у горадзе пад назіраннем лекараў знаходзяцца 38 чалавек, у 23 з іх ёсць прыкметы вострых рэспіраторных інфекцый, пад назіраннем дома — 923 чалавекі. Адзначаецца, што ва ўсіх задавальняючы стан.
Пра першы выпадак заражэння каранавірусам у Баранавічах мясцовыя ўлады паведамілі ў сераду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.