У Баранавічах асудзілі жанчыну за абвінавачванне Лукашэнкі ў забойстве

Аляксандр Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка / kommersant.ru

У Баранавічах асудзілі на шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму індывідуальную прадпрымальніцу Вольгу Казлоўскую, якая "абвінаваціла" Аляксандра Лукашэнку ў забойстве. На судзе было агучана, што пасля прагляду фотавыявы, размешчанай у “Аднакласніках” з замацаваным тэкстам, дзе "ў непрыстойнай форме быў зняважаны гонар і годнасць асобы Лукашэнкі і змешчана абвінавачванне яго ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства (забойства)", жанчына размясціла фотавыяву на сваёй старонцы ў той жа сацсетцы. Спачатку яе абвінавачвалі па трох артыкулах: "абраза Лукашэнкі", "абраза Лукашэнкі, спалучаная з абвінавачаннем у асабліва цяжкім злачынстве" і "абраза прадстаўніка ўлады". У выніку суддзя Іна Паўлоўская асудзіла Казлоўскую за "абразу, спалучаную з абвінавачаннем". Мабільны тэлефон, "як сродак здзяйснення злачынства", канфіскаваны у даход дзяржавы.

У судзе прадпрымальніца паведаміла, што накіравала ліст Аляксандру Лукашэнку, у якім прынесла яму свае прабачэнні.

Суд адбыўся яшчэ ў жніўні, але пра яго праваабаронцам стала вядома толькі цяпер. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі