У Баранавічах затрымалі гаспадара крамы з нацыянальнай сімволікай
Юрый Казакевіч / t.me/viasna96
У Баранавічах затрыманы гаспадар крамы з нацыянальнай сімволікай Юрый Казакевіч, паведамляе @viasna96. Уначы ў яго прайшоў ператрус, ён стаў фігурантам крымінальнай справы.
Праваабаронцы звяртаюць увагу на той факт, што за некалькі гадзін да прыходу сілавікоў да Казакевіча ў праўладных тэлеграм-каналах з'явіўся запіс пра тое, што ў Баранавічах у яго краме цішком гандлююць забароненай сімволікай.
Па якім артыкуле затрыманы Юрый Казакевіч, пакуль невядома.
У лютым 2021-га ДФР правяраў краму Казакевіча, а ў лістападзе таго ж года яго затрымлівалі сілавікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.