У Барысаўскім раёне знайшлі загінулых мужчыну і жанчыну

Трагічны выпадак здарыўся ў вёсцы Вялікае Стахава

Трагічны выпадак здарыўся ў вёсцы Вялікае Стахава / be.wikipedia.org

У вёсцы Вялікае Стахава ў Барысаўскім раёне ў жылым доме знайшлі загінулых мужчыну і жанчыну. Мяркуецца, што яны атруціліся чадным газам "у выніку заўчаснага закрыцця засаўкі коміна печы", паведамляюць ратавальнікі.

Здарэнне адбылося ў ноч з 3 на 4 сакавіка. Загінулых знайшлі раніцай у панядзелак. Мужчыне было 66 гадоў, жанчыне — 48.

Атручванні чадным газам нярэдкія. Сёлета ў студзені ў Барысаве атруцілася 5-гадовая дзяўчынка, яе шпіталізавалі. У лютым у Чавускім раёне атруціліся чадным газам адразу 6 чалавек, у Стоўбцах — 4. Сярод іх былі і дзеці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі