У Барысаве атруцілася чадным газам 5-гадовая дзяўчынка
Засаўку коміна заўчасна закрылі
У Барысаве атруцілася чадным газам 5-гадовая дзяўчынка. Як паведамляюць ратавальнікі, здарэнне адбылося позна ўвечары ў сераду. Дзіця шпіталізавалі. Пра яго стан нічога не паведамляецца.
Мяркуецца, што прычынай атручвання стала заўчаснае закрыццё засаўкі коміна печы ў прыватным жылым доме. Увечары сям'я прапаліла печ. Праз некаторы час бацькі заўважылі, што дзяўчынцы стала дрэнна. Яны выклікалі хуткую медыцынскую дапамогу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.