У Барысаўскім райвыканкаме наведвальнікаў перасталі пускаць да чыноўнікаў

У Барысаўскім райвыканкаме наведвальнікаў перасталі пускаць да чыноўнікаў

У будынак Барысаўскага райвыканкама на праспекце Рэвалюцыі наведвальнікаў перасталі прапускаць у чынавенскія кабінеты, піша ex-press.by. 

У холе будынка паставілі турнікет, за які наведвальнікі трапіць не могуць. Ахоўнік выклікае патрэбных чыноўнікаў наніз для афармлення неабходных папераў. 

Паводле звестак журналістаў, адна з немаладых наведвальніц папрасіла запаліць святло, бо ёй цяжка было запаўняць паперы. Але яе просьбу так і не выканалі.

Хутчэй за ўсё гэтая мера перасцярогі тлумачыцца барацьбой з распаўсюдам каранавіруса. Па стане на 11 траўня ў Беларусі зафіксавана 23 906 выпадкаў захворвання на COVID-19, 135 пацыентаў памерлі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі