У Барысаве другі раз за паўгода "замініравалі" школу (фота)

У Барысаве другі раз за паўгода "замініравалі" школу (фота)

Сярэднюю школу №16 у Барысаве "замініраваў" так званы тэлефонны тэрарыст. Паведамленне пра мініраванне паступіла каля 15-й гадзіны 9 студзеня, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Адміністрацыя школы эвакуявала з будынку 293 школьнікаў і 50 настаўнікаў. Праверка не выявіла ў школе выбухованебяспечных прадметаў.

Дарэчы, школу №16 за апошнія паўгода "мініруюць" ужо другі раз. Паяпрэдняе тэлефанаванне з паведамленнем пра мініраванне было 8 ліпеня 2016 года. Тады з будынку давялося эвакуяваць больш за 30 вучняў школьнага летніка ва ўзросце ад 6 да 10 гадоў.

За заведама ілжывае паведамленне пра небяспеку ў Беларусі пагражае крымінальная адказнасць — да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі