У Барысаве за карупцыю судзяць падпалкоўніка гвардыі, абвінавачанага ў карупцыі

У Барысаве за карупцыю судзяць падпалкоўніка гвардыі, абвінавачанага ў карупцыі

У судзе Барысаўскага раёна разглядаецца крымінальная справа гвардыі падпалкоўніка К. Яго вінавацяць у карупцыйных злачынствах, паведаміла ў сацсетках прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова.

Падпалкоўнік з'яўляецца начальнікам фізпадрыхтоўкі і спорту 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў. 

Паводле інфармацыі следства, падчас праверак фізпадрыхтоўкі падпалкоўнік патрабаваў асабіста або праз іншых асоб набываць для сябе спіртное і прадукты харчавання. За гэты хабар ён закрываў вочы на сапраўднае становішча спраў з фізпадрыхтоўкай і ставіў станоўчыя адзнакі.

Як паведамляла Еўрарадыё, за карупцыю судзяць прапаршчыка гэтага ж самага вучэбнага цэнтра. Гэтая вайсковая часць набыла асаблівую вядомасць пасля гібелі 21-гадовага шарагоўца Аляксандра Коржыча

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі