У Беларусь паступіла кубінская вакцына для прафілактыкі COVID-19

Кубінская вакцына ад кавіду / t.me/minzdravbelarus
Кубінская вакцына ад кавіду / t.me/minzdravbelarus

У Беларусь паступіла вакцына для прафілактыкі COVID-19 кубінскай вытворчасці — "Саберана 02" і "Саберана Плюс", паведамляе прэс-служба Мінздароўя.

У рэгіёны Беларусі гэтая вацына паступіць пасля неабходных працэдураў праверкі.

"Саберана Плюс" — гэта бялковая субадзінкавая вакцына. Паведамляецца, што гэта бустарная вакцына, прызначаная для рэактывацыі.

Беларусь — першая дзяржава ў Еўропе, якая зарэгістравала гэтую вакцыну. У Мінздароўя заяўляюць, што гэтую вакцыну ўлетку 2021 года дапусцілі для экстранага прымянення на Кубе і ў Іране. Прычым прышчыплялі ёй не толькі дарослых, але і дзяцей ад 2 да 18 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі