У Беларусь прыляцелі першыя ўдзельнікі чэмпіянату свету па хакеі (відэа)
Увечары ў аўторак у Нацыянальны аэрапорт Мінск прыбылі дзве зборныя — Францыі і Італіі.
Свой першы матч французы правядуць 9 траўня, яны згуляюць са зборнай Канады. Італьянцы стартуюць у суботу матчам з нарвежцамі.
Нагадаем, чэмпіянат свету пачынаецца ў пятніцу, у гэты дзень зборная Беларусі згуляе з ЗША.
Фота, відэа — АНТ