У Беларусь прыляцеў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу
Сяргей Шайгу ў Мінску
У Беларусь прыляцеў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу. Пра гэта паведамляе кіраўнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны РБ Валерый Равенка.
Дзяржаўныя СМІ паведамляюць, што мэта візіту Шайгу — перамовы з Віктарам Хрэніным. Міністры "абмяркуюць пытанні двухбаковага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва".
Беларусь бярэ ўдзел у вайне, якую Расія развязала ва Украіне, на баку Расіі. Беларускія войскі на ўкраінскую тэрыторыю пакуль не заходзілі. Аднак ваенкаматы ў Беларусі праводзяць "зверку звестак" прызыўнікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.