У Беларусь прыляцяць расійскія стратэгічныя бамбавікі?
Расійскія ТУ-160 могуць стаць адказам на размяшчэнне ў Заходняй Еўропе амерыканскіх бамбавікоў В-2 і В-52.
Пра гэта інфармуе сайт politikus.ru са спасылкай на камандаванне расійскіх ваенна-паветраных сілаў. Паведамляецца, што самалёты прыбудуць на парад 3 ліпеня, а потым перабазуюцца на адзін з беларускіх аэрадромаў.
Ні колькасць самалётаў, ні аэрадром, на якім будуць грунтавацца бамбавікі, пакуль не ўдакладняюцца.
Еўрарадыё пакуль не змагло атрымаць каментары ў Мінабароны.
Фота — rusarmy.com