У Беларусь прылятае памочнік дзяржсакратара ЗША

У Беларусь прылятае памочнік дзяржсакратара ЗША

Памочнік дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Уэс Мітчэл з 30 кастрычніка па 2 лістапада наведае Мінск, Вільню і Гаагу. Пра гэта інфармуе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Дзярждэпартамента.

Сёння, 30 кастрычніка, Мітчэл прыляціць у Мінск. Паведамляецца, што ў яго запланаваныя сустрэчы з беларускімі чыноўнікамі высокага рангу. На іх мяркуецца абмяркоўваць супрацоўніцтва па шэрагу пытанняў. 

Дарэчы, 29 кастрычніка міністр замежных спраў Уладзімір Макей правёў у Мінску сустрэчу з дэлегацыяй Еўрапарламента.

Пасля візіту ў Мінск Мітчэл адпарвіцца ў Вільню. Там ён 31 кастрычніка правядзе кансультацыі з кіраўнікамі МЗС і Мінабароны Літвы Лінасам Лінкявічусам і Раймундасам Кароблисам. 

1 лістапада ў Мітчэла запланаванае ў Гаазе абмеркаванне сумеснага з Нідэрландамі міжнароднага прадпрымальніцкага саміту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі