У Беларусь прывезлі целы загінулых пад расійскім абстрэлам дальнабойнікаў
У Беларусь прывезлі целы двух загінулых ва Украіне пад расійскім ракетным абстрэлам дальнабойнікаў. МЗС РБ не ўдакладняе абставіны іх гібелі, адзначае толькі, што беларусы "не паспелі пакінуць зону канфлікту і былі вымушаны жыць у сваіх машынах, чакаючы магчымасці выехаць у Беларусь". Яны загінулі ў горадзе Корасцень у Жытомірскай вобласці. "Трагічную інфармацыю" знешнепалітычнае ведамства атрымала 10 сакавіка. Падкрэсліваецца, што ўлады Беларусі аказалі дапамогу сваякам загінулых "у вяртанні на радзіму целаў сваіх блізкіх".
Украінскія СМІ паведамлялі, што ў ноч з 9 на 10 сакавіка ў Корасцені загінулі 38-гадовы Дзмітрый Шылец і 34-гадовы Іван Рогаў. Мяркуецца, што расійскія ракеты прыляцелі з тэрыторыі Беларусі.
Анатолий #Глаз: тела двух погибших на Украине белорусских дальнобойщиков доставлены на Родину.
— МИД Беларуси (@BelarusMID) March 17, 2022
МИД благодарит работников частной белорусской компании, которые добровольно вызвались помочь в репатриации погибших на родине.
И выражает соболезнования родным и близким погибших. pic.twitter.com/Ki3ZHfyCei
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.