У Беларусь вярнуліся некаторыя медпрэпараты
Лекі
Міністэрства аховы здароўя абяцае, што некаторыя дэфіцытныя лекі вернуцца ў беларускія аптэкі. На наступным тыдні ў продажы з'явяцца сродак для лячэння неспецыфічнага язвавага каліту "Салофальк", прэпарат "Меціпрэд", а яшчэ вакцына супраць віруса папіломы чалавека "Гардасіл".
На наступным тыдні паліклінікі змогуць таксама замовіць вакцыну "Клешч-э-вак" для прафілактыкі клешчавога энцэфаліту.
Некаторыя прэпараты вернуцца ў Беларусь летам, абяцае Міністэрства аховы здароўя. Сярод іх "Ібандранат-Тэва".
"Цяпер, як паведамляе пастаўшчык, вырашаюцца праблемы з вытворчасцю. Міністэрствам аховы здароўя выдадзены дазвол на ўвоз аналага з такім жа дзеючым рэчывам (міжнародным непатентованным найменнем) "Рэзавіва". Яго паступленне таксама чакаецца на наступным тыдні", — кажуць у Міністэрстве аховы здароўя.
Улетку ў Беларусі павінен з'явіцца і прэпарат "Акнекутан". Пакуль можна выкарыстоўваць аналаг з такім жа дзеючым рэчывам "Роаккутан". А лекавы прэпарат "Аксетол", паступіць у Беларусь да канца ліпеня. Пакуль ёсць у наяўнасці з такім жа дзеючым рэчывам "Трылептал" і "Окскарбазепин".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.