У Беларусь вярнуўся Трэці Статут ВКЛ, выдадзены ў 1744 годзе (фота)

У Беларусь вярнуўся Трэці Статут ВКЛ, выдадзены ў 1744 годзе (фота)

У Прэзідэнцкай бібліятэцы прэзентавалі Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага, выдадзены ў 1744 годзе. Яго выкупілі ў аднаго з польскіх калекцыянераў, піша газета "Звязда". Каштавала пакупка каля 30 мільёнаў рублёў у эквіваленце.

Кнігу знайшоў і даставіў у Беларусь студэнт шостага курса гістарычнага факультэта БДУ Андрэй Радкоў. У набыццё выдання ён нават уклаў свае грошы. Ад Радкова кніга і трапіла ў Прэзідэнцкую бібліятэку.

Дарэчы, тры гады таму Радкоў разам з дырэктарам музея гісторыі Магілёва Аляксеем Бацюковым і сённяшнім намеснікам дырэктара Нацыянальнага гістарычна-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" Дзмітрыем Яцкевічам вярнулі ў Беларусь Статут ВКЛ 1588 года.

Андрэй распавёў, што кніга, якую ён знайшоў, была выдадзеня ў Вільні. Гэта польскамоўнае перавыданне апошняй рэдакцыі Статута ВКЛ. Пад адной вокладкай сабраныя некалькі заканадаўчых актаў.

Фота: zviazda.by

У Беларусь вярнуўся Трэці Статут ВКЛ, выдадзены ў 1744 годзе (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі