У Беларусь з Падмаскоўя па чыгунцы адпраўляюць расійскія танкі

У Беларусь з Падмаскоўя па чыгунцы адпраўляюць расійскія танкі

У Беларусь з Падмаскоўя па чыгунцы адпраўляюць расійскія танкі. Яны паўдзельнічаюць у сумесных беларуска-расійскіх вучэннях “Захад-2017”. Як інфармуе БЕЛТА, па легендзе вучэнняў у адным з раёнаў Беларусі было выяўлена “незаконнае ўзброенае фармаванне”. У выніку па трывозе паднялі асабісты склад асобнай танкавай брыгады 1-й гвардзейскай танкавай арміі Узброеных сіл Расіі. Танкі адправілі на станцыю і па чыгунцы на працягу сутак іх даставяць у Беларусь для ўдзелу ў вучэннях.

Адзначаецца, што падчас “Захаду-2017” беларускія і расійскія танкісты адпрацуюць пытанні ўзаемадзеяння падчас барацьбы з незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі і з дыверсійна-разведвальнымі групамі. Вучэнні працягнуцца 14-20 верасня. Раней у нашу краіну прыбылі расійскія вайскоўцы, самалёты і верталёты. Яны мусяць вярнуцца ў РФ да 30 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі