У Беларусь з Расіі прыбылі два баявыя самалёты Су-30 СМ
13 лістапада на авіяцыйную базу ў Баранавічах прыбылі першыя два з 12 запланаваных баявых знішчальнікаў Су-30 СМ, паведамляе прэс-служба Мінабароны.
Беларусь падпісала з Расіяй кантракт на пастаўку 12 знішчальнікаў яшчэ ў 2017 годзе. Канчатковая дамова на закупку самалётаў на працягу трох гадоў была падпісаная сёлета ў траўні падчас 9-й Міжнароднай выставы ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2019. На працягу кожнага года нашыя Ваенна-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны (СПА) будуць папаўняцца адным авіяцыйным звяном з чатырох самалётаў.
Раней Беларусь купіла ў Расіі зенітныя ракетныя комплексы С-300, потым найноўшую сістэму СПА "Тор-М2", а таксама мадэрнізаваныя танкі Т-72 БЗ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.