У Беларусь зноў прывезлі дзяцей з акупаванай расіянамі тэрыторыі Украіны
Аляксей Талай зноў прывёз дзяцей з акупаванай Расіяй тэрыторыі Украіны
У Беларусь зноў прывезлі дзяцей з "ДНР". Адказнасць на сябе ўзяў дабрачынны фонд Аляксея Талая. "На аздараўленне і медыцынскую рэабілітацыю" прывезлі больш за 40 хлопчыкаў і дзяўчынак з акупаваных расіянамі Марыупаля і Дакучаеўска. Іх адправілі ў Брэсцкую вобласць, піша sb.by.
У сакавіку 2023-га Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, а таксама ўпаўнаважанай па правах дзіцяці РФ Марыі Львовай-Бяловай. Абое яны нясуць адказнасць за ваеннае злачынства — незаконную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей. У красавіку Парламенцкая асамблея Савета Еўропы прызнала генацыдам прымусовую дэпартацыю ў Расію дзяцей з Украіны. Аляксандр Лукашэнка і яго рэжым прызнаныя датычнымі да гэтага злачынства. У такой сітуацыі Міжнародны крымінальны суд заклікаюць разгледзець магчымасць выдачы аналагічнага ордара на арышт Лукашэнкі. Дзейнасцю па вывазе дзяцей прадстаўнікамі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі зацікавіліся і ўлады Украіны.
Рэжым Лукашэнкі апраўдваецца за вываз украінскіх дзяцей і адначасова працягвае іх прывозіць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.