У Беларусі 1 верасня павысіліся пенсіі

У Беларусі з 1 верасня павышаюцца пенсіі. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, пенсіі будуць праіндэксаваныя ў сувязі з павышэннем сярэдняга заробку. Ён павысіўся на 5,5%.

Папярэдні пераразлік працоўных пенсій быў у лістападзе 2014 года.  Тады сярэдні заробак складаў 5 млн 625,3 тыс. руб. Праіндэксаваны на 5,5% заробак складае 5 млн 934,7 тыс. руб.

Паводле папярэдняй ацэнкі, пенсіі ў сярэднім павялічацца на 5%. Сярэдняя пенсія дасягне 2 млн 799,9 тыс. руб.

Дадатковыя выдаткі на выплату пенсій з верасня перавысяць 346 млрд рублёў у месяц.

Дарэчы, сёлета ў лютым, траўні і жніўні праводзіўся пераразлік мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій, а таксама павышэнняў, надбавак і даплат да пенсій у сувязі з ростам бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ).

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі