У Беларусі 23 красавіка праходзіць рэспубліканскі суботнік

У Беларусі 23 красавіка праходзіць рэспубліканскі суботнік

23 красавіка ў Беларусі праходзіць рэспубліканскі суботнік. Заробленыя падчас яго грошы пералічваюцца праз раённыя і гарадскія выканкамы ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам. Тыя, у сваю чаргу, пералічваюць палову гэтых грошай Міністэрству фінансаў. Другая палова застаецца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама.

Грошы, пералічаныя Мінфіну, будуць накіраваныя Гомельскаму аблвыканкаму для праектавання і будаўніцтва Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай лякарні, перадае БелаПАН.

Традыцыйны ўдзел у суботніку прымуць высокапастаўленыя чыноўнікі. Напрыклад, прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў будзе працаваць на тэрыторыі Казырскага лясніцтва Лагойскага лясгаса. Аляксандр Лукашэнка, паводле неафіцыйнай інфармацыі, правядзе суботнік на мінскім стадыёне "Дынама", які з 2012 года знаходзіцца на рэканструкцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі