У Беларусі 3684 зняволеным адмовілі ў амністыі
У Беларусі працягваюць разглядаць справы зняволеных, якія трапляюць пад дзеянне закона аб амністыі. На 30 кастрычніка разгледжаныя справы 7325 асобаў. З іх, 1716 чалавек вызвалілі ад далейшага адбыцця пакарання (сярод іх — 66 непаўнагадовых). Для 1925 асуджаных скарацілі на адзін год тэрмін адбыцця пакарання, 3684 зняволеным адмовілі ў амністыі. Асноўныя прычыны адмоваў — наяўнасць пазоваў, злосныя парушэнні парадку адбыцця пакарання, паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў" у траўні. У выніку яго выканання зняволеныя кампенсавалі страты на суму больш за 7,1 млрд рублёў.
Фота: БЕЛТА