У Беларусі 38 жанчын прызнаныя палітзняволенымі

У Беларусі 38 жанчын прызнаныя палітзняволенымі

Праваабаронцы агучылі сумную статыстыку пра пераслед жанчын у Беларусі. На сённяшні момант 38 жанчын прызнаныя палітзняволенымі. Супраць жанчын у нашай краіне распачалі не менш за 141 крымінальную справу ў сувязі з іх палітычнымі перакананнямі. Як мінімум 49 жанчын знаходзяцца ў месцах зняволення альбо пад хатнім арыштам. Большасць з іх чакаюць судоў, а дзесяць ужо асуджаныя на рэальныя тэрміны пазбаўлення волі. Не менш за 75 жанчын знаходзяцца на волі ў статусе падазраваных па палітычных крымінальных справах, частка з іх здолелі з’ехаць за мяжу.

Самае суровае пакаранне атрымала грамадзянка Швейцарыі Наталля Хершэ — 2,5 калоніі агульнага рэжыму. На вулічнай акцыі 19 верасня ў Мінску жанчына сарвала балаклаву з амапаўца і пры гэтым падрапала яму твар. Хершэ прызнаная палітзняволенай.

У Беларусі 38 жанчын прызнаныя палітзняволенымі
У Беларусі 38 жанчын прызнаныя палітзняволенымі
У Беларусі 38 жанчын прызнаныя палітзняволенымі
У Беларусі 38 жанчын прызнаныя палітзняволенымі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі