У Беларусі 4 смерці за суткі ад каранавіруса і больш за дзве тысячы захварэўшых
Дэзінфекцыя лекараў / Reuters
У Беларусі на 11 красавіка ў бальніцах краіны з пацверджанай каранавірусам знаходзіцца 2031 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Памерла 23 пацыента з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
52 пацыента маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Паправіліся 172 чалавекі.
За мінулыя суткі ў Беларусі чатыры чалавекі памерлі, тры паправіліся і дадалося 245 новых выпадкаў на шпіталізацыі з пацьверджаным COVID-19.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.