У Беларусі 55 дармаедаў атрымаюць зніжку ў падатковай

У Беларусі 55 дармаедаў атрымаюць зніжку ў падатковай

У Беларусі 55 чалавек падалі ў падатковую паведамленні аб сваім няўдзеле ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі. Сума збору, выстаўленая грамадзянам да ўплаты, склала амаль 164,7 мільёна рублёў. Болей за ўсё ўведамленняў падаткавікі прынялі ў Віцебскай вобласці (13), у Брэсцкай (11) і Гомельскай абласцях (9).

З 1 жніўня 2015 года па 31 траўня 2016 года беларусы могуць самастойна паведаміць у падатковыя органы, што яны не ўдзельнічаюць у фінансаванні выдаткаў дзяржавы або ўдзельнічаюць часткова (меней за 183 дні ў 2015 годзе). У такім выпадку ім зробяць 10-адсоткавую зніжку. Сума збору для іх складзе 3 240 000 рублёў замест 3 600 000. Гэты збор трэба заплаціць да 1 ліпеня 2016 года.

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі