У Беларусі абмяжуюць рост цэн на жаночыя пракладкі і дарослыя падгузнікі
Гандлёвая надбаўка на жаночыя пракладкі і падгузнікі для дарослых не мусіць перавышаць 30% / БЕЛТА
Цэны на жаночыя пракладкі і дарослыя падгузнікі найбліжэйшыя 90 дзён будуць знаходзіцца пад кантролем. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўсталявала для гэтых пазіцый максімальную гандлёвую надбаўку да адпускной цаны. Гэтая надбаўка не мусіць перавышаць 30 адсоткаў. Адпаведная пастанова МАРГ з'явілася на Нацыянальным прававым партале.
Пры гэтым у дакуменце адзначаецца, што фармаванне цэн на жаночыя пракладкі і падгузнікі для дарослых "ажыццяўляецца з улікам кан'юнктуры рынку, але не вышэй за абмежаванне, прадугледжанае пунктам 1 гэтай пастановы", гэта значыць 30%. Калі хто-небудзь з прадаўцоў на момант уступлення ў сілу пастановы вырашыць пераступіць гэты бар'ер, то ён павінен будзе прывесці цэны "ў адпаведнасць з патрабаваннямі гэтай пастановы".
Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня і будзе дзейнічаць 90 дзён.
Нагадаем, раней МАРГ прадоўжыў сваё рашэнне аб рэгуляванні цэн на сацыяльна значныя тавары. У гэты пералік уваходзяць пераважна прадукты харчавання і лекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.