У Беларусі адзначаюцца 99-я ўгодкі Слуцкага паўстання

У Беларусі адзначаюцца 99-я ўгодкі Слуцкага паўстання

27 лістапада ў Беларусі адзначаецца неафіцыйны Дзень герояў. Гэта свята ў гонар Слуцкага паўстання (Слуцкага збройнага чыну). У лістападзе 1920 года на Случчыне пачаліся баі войскаў Беларускай Народнай Рэспублікі з Чырвонай Арміяй. Яны працягваліся да снежня. Сфармаваныя пераважна з сялянаў падраздзяленні ваявалі за незалежнасць Беларусі. Яны "пайшлі змагацца пад бел-чырвона-белым сцягам за сваю зямельку... каб жыла Беларусь",піша ў сваім звароце старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі