У Беларусі 32,4 тысячы выпадкаў COVID-19, памерлі 179 чалавек
На раніцу 20 траўня ў Беларусі пацверджана 32426 выпадкаў COVID-19 (+918 за апошнія суткі), паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Па-ранейшаму колькасць новых выпадкаў складае больш за 900. Памерлі 179 чалавек (+4).
З лякарняў выпісана 11415 пацыентаў, у якіх была пацверджаная каранавірусная інфекцыя (+795 за суткі). З іх 11236 паправіліся (+791).
За ўвесь час праведзена 387,6 тысячы тэстаў (+12,6 тысячы).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.