У Беларусі будзе зніжаны аб'ём дзяржпадтрымкі прадпрыемстваў

У Беларусі будзе зніжаны аб'ём дзяржпадтрымкі прадпрыемстваў

У Беларусі будзе зніжаны аб'ём дзяржаўнай падтрымкі прадпрыемстваў. Гэта вынікае з праекта ўказа кіраўніка дзяржавы "Аб мерах па забеспячэнню збалансаванасці бюджэту", які разглядаўся на нарадзе ў аўторак, 17 траўня.

Лукашэнка адзначыў, што праект указа на разгляд унёс урад. Ім прапануецца скараціць выдаткі на кампенсацыю працэнтаў банкам па крэдытах прадпрыемстваў. "Колькі мы пры гэтым зэканомім, і ці вартая гульня свеч? — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — І на каго ляжа гэты цяжар. На прадпрыемствы або на банкі?". Па словах кіраўніка дзяржавы, у гэтай справе павінен быць "нармальны кампраміс".

Па выніках сённяшняй нарады міністр фінансаў Уладзімір Амарын адзначыў, што ўказ яшчэ будзе дапрацоўвацца. Мяркуецца, што нагрузка, звязаная з зніжэннем дзяржпадтрымкі на кампенсацыю працэнтаў па крэдытах, будзе ўскладзеная не толькі на прадпрыемствы, але і на банкаўскі сектар. Больш падрабязна пра гэта гл. тут.

Дарэчы, сёлета выдаткі рэспубліканскага бюджэту будуць скарочаныя на 400 мільярдаў рублёў, у 2017-м скарачэнне складзе 500 мільярдаў. Міністр фінансаў падкрэслівае, што, нягледзячы на гэта, сацыяльныя абавязацельствы беларуская дзяржавы выканае ў поўным аб'ёме.

У Беларусі будзе зніжаны аб'ём дзяржпадтрымкі прадпрыемстваў
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі