У Беларусі чацвёрты раз за месяц даражэе аўтамабільнае паліва
У Беларусі чацвёрты раз за месяц даражэе аўтамабільнае паліва. І зноў на 1 капейку. Падаражанне адбылося ў ноч на 8 красавіка. На сайце канцэрна “Белнафтахім” ужо з'явіліся новыя кошты. Яны цяпер наступныя:
Бензін "Нармаль-80" — 1,04 рубля.
Бензін "АІ-92" — 1,15 рубля.
Бензін "АІ-95" — 1,23 рубля.
Бензін "АІ-98" — 1,44 рубля.
Дызельнае паліва (ДТ-К5) — 1,27 рубля.
Дызельнае паліва (ДТ-З-К5, клас 2) — 1,42 рубля.
Папярэдні раз паліва ў Беларусі даражэла на 1 капейку 11 і 18 сакавіка, а таксама 1 красавіка. Як падлічвала Еўрарадыё, павышэнне кошту паліва на 1 капейку абыйдзецца жыхарам Беларусі ў 16,7 млн рублёў, ці $8,7 млн за год.