У Беларусі да 1 траўня распрацуюць адзіную форму жыроўкі на аплату паслуг ЖКГ
У Беларусі да 1 траўня распрацуюць адзіную форму жыроўкі (паведамлення аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг) на аплату паслуг ЖКГ. Такое даручэнне атрымаў Савет міністраў. Гэта прадугледжана ўказам кіраўніка дзяржавы ад 23 сакавіка № 107 "Аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг, што аказваюцца насельніцтву".
Як паведамляла Еўрарадыё, у адпаведнасці з дакументам, да 1 кастрычніка мусіць быць праведзена абсталяванне шматкватэрных дамоў прыборамі ўліку электраэнергіі, неабходнай для асвятлення дапаможных памяшканняў і працы абсталявання. Указам Аляксандра Лукашэнкі былі вызначаныя гранічна дапушчальныя тарыфы ў 2016 годзе на 14 відаў жыллёва-камунальных паслуг. Прадугледжваецца зніжэнне шасці тарыфаў. Больш падрабязна гл. тут.
Чыноўнікі абяцаюць, што беларусы атрымаюць жыроўкі да 25 сакавіка (з пераразлікам плацяжоў за паслугі, аказаныя ў студзені) і будуць мець на аплату жыллёва-камунальных паслуг 10 дзён.
Да 1 кастрычніка ва ўсіх пад’ездах установяць асобныя лічыльнікі электраэнергіі