У Беларусі даражэе моцны алкаголь і мацаваныя віны
Новыя гранічныя мінімальныя кошты на алкаголь мацункам вышэй за 28% уведзеныя ў Беларусі. Пастанова №52 Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) ад 2 кастрычнiка абнародаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Цяпер мінімальны адпускны кошт за 0,5 л беларускага алкаголю мацункам 40% (з коштам спажывецкай тары) складзе 4,66 рубля (без ПДВ), раздробны кошт — 6,17 рубля (з ПДВ). Адпускны мінімальны кошт на імпартны алкаголь у Беларусі будзе роўны 9,32 рубля.
Гранічная мінімальная адпускная цана на пладовыя мацаваныя марачныя віны, віны палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі мацункам 18% за 0,7 л складзе 2,84 рубля (без ПДВ, але з коштам спажывецкай тары).
Аптовыя і гандлёвыя надбаўкі да адпускных коштаў ужываюцца з улікам рынкавай сітуацыі.