У Беларусі даражэе праезд на чыгунцы і ў прыгарадных аўтобусах

Тарыфы на перавозкі пасажыраў і багажу на чыгунцы будуць павышаныя ў сярэднім на 30%. Тарыф на праезд на рэгіянальных лініях эканом-класа падаражэе да 1200 рублёў за адну зону праезду і да 120 рублёў за 1 км праезду.



Кошт паездкі на цягніках гарадскіх ліній ўзрасце да 6600 рублёў пры перавозцы пасажыраў у межах аднаго тарыфнага пояса, да 7800 рублёў пры перавозцы пасажыраў у межах двух тарыфных паясоў, да 11400 рублёў у межах трох і да 15600 рублёў у межах чатырох тарыфных паясоў.



На 33% падаражэў кошт праезду пасажыраў цягнікамі на рэгіянальных лініях бізнес-класа. Таксама павялічаны тарыфы на перавозку багажу на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях, паведамляе БелаПАН.



З 1 красавіка ў сярэднім на 18% павышаецца кошт праезду на прыгарадных аўтобусах. Тарыфы на праезд у аўтобусах агульнага тыпу на звычайных маршрутах устаноўлены ў памеры 488 рублёў за 1 км, з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 504 рублёў за 1 км.



На хуткасных маршрутах у аўтобусах агульнага тыпу тарыфы павышаны да 634 рублёў за 1 км, з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — да 656 рублёў за 1 км, на дадатковых маршрутах у аўтобусах агульнага тыпу — да 658 рублёў за 1 км, з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — да 680 рублёў за 1 км, на экспрэсных маршрутах — да 732 і 756 рублёў адпаведна.



Тарыфы за 1 км для багажу ў аўтобусах прыгарадных маршрутаў складуць ад 40 да 160 рублёў.



Папярэдні раз тарыфы на праезд у прыгарадных аўтобусах павышаліся з 1 снежня 2013 года на 20%.
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі