У Беларусі дзіцячую вопратку папулярнага брэнда прызналі небяспечнай
Адзенне для немаўлятаў мае швы ўнутры, а яны павінны быць звонку
У Беларусі забаранілі дзіцячую вопратку папулярнага французска-турэцкага брэнда LC WAIKIKI. Дзяржстандарт лічыць яе небяспечнай для дзетак дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Высветлілася, што адзенне для немаўлятаў мае швы ўнутры, а яны павінны быць звонку, каб не пашкодзілі скуру дзіцяці. Кашулькі для школьнікаў недастаткова прапускаюць вільгаць і паветра. А яшчэ ёсць прэтэнзіі да заплечнікаў: на іх няма флікераў!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.